„Наталля Арсеннева: анёл ці д’ябал?”

У сталічным Музеі Петруся Броўкі адбылася вечарына: „Наталля Арсеннева: анёл ці д’ябал?” прысвечаная жыццю і творчасці знакамітай паэткі з Заходняй Беларусі.

Распавядае вядоўца вечарыны Васіль Дранько-Майсюк:

– Наталля Арсеннева – гэта сапраўдная асоба. Калі звяртацца да нашай тэмы „анёл ці д’ябал”, я не магу сказаць. Безумоўна, ніякі яна не д’ябал таму, што тое, што я чытаў, тое што вядома ніяк гэта не паказвае. Калі ўжо быць вельмі такім датошным, яе хтосьці мог бы абвінавачваць, напрыклад, не ў гітлерызме, а напрыклад, у сталінізме. Верш пра Сталіна ёсць, чаму ніхто не кажа: „Вось Арсеннева прапагандавала Сталіна. Калі ласка – вось ім. Ніхто не кажа, проста не чыталі, не ведаюць пра гэты момант”.

Паэтычную творчасць Наталля Арсеннева пачала ў міжваеннай Вільні. Яе верш „Магутны Божа” стаў сённяшнім духоўным гімнам беларусаў. Паэтка памерла ва ўзросце 94 гадоў на эміграцыі ў ЗША.

Максім Каўняровіч, “Беларускае Радыё Рацыя”