Міністар замежных спраў Літвы павіншаваў беларусаў з 100-годзьдзем БНР

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус павіншаваў беларусаў з 100-годзьдзем абвяшчэньня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

«Акт незалежнасьці 25 сакавіка паказаў ясны намер беларускага народу жыць самастойна, захоўваць свае звычаі і мову. Толькі стварыўшы нацыянальную дзяржаву, народ можа быць спакойным за сваю будучыню, бо гэта гарантыя выжываньня, паўнавартаснага разьвіцьця.

Лічу, што абвяшчэньне незалежнасьці ў 1918 годзе дапаможа вам і сёньня захаваць беларускую тоеснасьць і ганарыцца ёй. Літва як найбліжэйшая суседка зацікаўленая ў будучыні Беларусі як незалежнай дзяржавы, якая прытрымліваецца эўрапейскіх нормаў і каштоўнасьцяў.

За нашу і вашу свабоду!»

Свой зварот Лінас Лінкявічус прамовіў па-беларуску.

“Радыё Свабода”

Тэгі: БНР, Літва