Мінчукі зладзілі танцавальны флэш-моб «Jerusalema»

Танцоры-аматары рыхтаваліся 10 дзён і нават ладзілі рэпетыцыю.

Мінчукі зладзілі танцавальны флэш-моб «Jerusalema».

Каля 300 асобаў з 45 раёнаў сталіцы танцавалі на снезе ў бел-чырвона-белых строях са сцягамі раёнаў, стужкамі і парасонамі.

Многія з іх ужо ўдзельнічалі ў флэш-мобе «Jerusalema», а сёння яны вырашылі запісаць беларусам відэа-падарунак і станчылі ўсе разам. Хутка можна будзе ўбачыць вынік.

Танцоры-аматары рыхтаваліся 10 дзён і нават ладзілі рэпетыцыю.



Песня на мове зулу пад назвай "Іерусалім - мой дом" са словамі "выратуй мяне", "не пакідай мяне" стала сусветным хітом і гімнам пандэміі каронавіруса, што аб'ядноўвае людзей у цяжкія часы. Рэліз кампазіцыі паўднёваафрыканскага выканаўцы Mastrer KG адбыўся год таму. А глабальны флэшмоб пачаўся праз некалькі месяцаў пасля таго, як танцавальны калектыў з Анголы Fenómenos do Semba адсвяткаваў сваё пяцігоддзе і выклаў у інтэрнэт відэа гэтай сустрэчы. З тых часоў рухі так званага "сямейнага танца" капіююць ва ўсім свеце.

novychas.by