«Масавыя затрыманьні журналістаў і мірных дэманстрантаў — непрымальныя», — заявы амбасадаў ЗША і Вялікай Брытаніі ў Беларусі

Амбасады Злучаных Штатаў Амэрыкі і Вялікай Брытаніі ў Беларусі асудзілі сілавы разгон мірных пікетаў у гарадах Беларусі.

ЗША заклікаюць урад Беларусі прытрымлівацца сваіх міжнародных абавязацельстваў паважаць асноўныя свабоды і дазволіць народу Беларусі свабодна і мірна збірацца, а таксама вызваліць затрыманых, уключаючы журналістаў, якія асвятляюць сённяшняе мірны сход людзей.

— U.S. Embassy Minsk (@USEmbBy) June 19, 2020


Сённяшнія масавыя затрыманні журналістаў і мірных дэманстрантаў па ўсёй Беларусі з'яўляюцца непрымальнымі. Вялікабрытанія заклікае ўрад Беларусі паважаць права на свабоду слова і сходаў, а таксама вызваліць усіх адвольна затрыманых.

— UK in Belarus