Марына Адамовіч: Людзі не зняверыліся

Праваабарончага цэнтра „Вясна” пазбаўленага ўладамі рэгістрацыі, толькі ў Менску ў нядзелю былі затрымана амаль дзве сотні чалавек. Спіс са 194 прозвішчаў апублікаваны на сайце арганізацыі.Па дадзеных Таксама праваабаронцы паведамляюць аб вялікіх затрыманні ў іншых гарадах краіны, дзе праходзіў Марш адзінства.

Жонка палітвязня Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч таксама прыняла ўдзел у пратэстнай акцыі і адзначае, што людзей, гатовых бараніць свае погляды і бараніць свой голас на выбарах не становіцца менш на вуліцах беларускай сталіцы:

– Дзякаваць Богу, нягледзячы ні на надвор’е, ні на тое, што ўжо фактычна месяц у Беларусі цягнуцца пратэсты, людзей не стала меней. Людзі не зняверыліся, яны не страцілі гатоўнасць выходзіць столькі, колькі спатрэбіцца, каб абараніць сваю краіну. Гэта наш горад, гэта наша краіна, людзі спрабуюць яе вярнуць сабе такім вось мірным шляхам, шляхам мірных маніфестацый. Насамрэч відавочна, што ўлада спрабуе ачуняць і спрабуе заціскасць гэтыя пратэсты, але яны дасягнуць абсалютна іншага выніку.

„Гвалт з боку сілавікоў выклікае яшчэ большы супраціў”, – мяркуе старшыня „Вясны” Алесь Бяляцкі. Падчас пратэстаў у Магілёве быў затрыманы карэспандэнт БелаПАН Алесь Асіпцоў.

Такім чынам, вядома пра затрыманне падчас Маршу адзінства не менш як двух прадстаўнікоў СМІ. Раней стала вядома пра затрыманне журналіста „Радыё Рацыя” Арцёма Сізінцава ў Менску, які меркавана знаходзіцца ў Жодзіна. Тым не менш, журналісты перадавалі інфармацыю з маршаў. Калі сёння пачнуцца суды над затрыманымі, усе яны атрымаюць дапамогу адвакатаў, – паведаміў Барыс Гарэцкі з Беларускай асацыяцыі журналістаў.

„Беларускае Радыё Рацыя“