Марціновіч не змог правесці ў Мінску аўтограф-сесію кнігі "Рэвалюцыя"

Віктар Марціновіч не змог правесці аўтограф-сесію ў "Акадэмкнізе" кнігі "Рэвалюцыя". "Зверху" сказалі, што трэба атрымаць дазвол на мерапрыемства ў прэзідыуме Акадэміі Навук", піша пісьменнік на сваёй старонцы ў Facebook.


02-m09.png


"Ніхто з нас не ведае, дзе правядзе выходныя, наступныя 15 содняў ці нават пяць гадоў, — адзначае Марціновіч. — Бо па горадзе гойсаюць людзі ў балаклавах, надзеленыя правам забіраць самае каштоўнае, што ёсць у жывога чалавека — свабоду".


euroradio.fm