Леўшына, Фядыніч, Комлік, Смалянка: назвалі лаўрэатаў Нацыянальнай прэміі за дасягненні ў галіне правоў чалавека

Беларускія праваабарончыя арганізацыі 10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, назвалі лаўрэатаў Нацыянальнай прэміі 2018 года за дасягненні ў сферы правоў чалавека.

У намінацыі «Праваабаронца году» прэмію атрымалі Вольга Смалянка (Цэнтр прававой трансфармацыі), Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік (Незалежны прафсаюз РЭП).

Журналістам году стала галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына (на фота).

Найлепшай «Праваабарончай кампаніяй/ініцыятывай году» сталі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі».

“Наша Ніва”,
фота БАЖ