Камень Міцкевіча пад пагрозай

Камень з цытатай Адама Міцкевіча ў в. Студзёнкі пад Нясвіжам можа ў бліжэйшы час апынуцца пад пагрозай. Пра гэта паведамляе мясцовы краязнаўца Аляксандр Абрамовіч.

Мы ўжо пісалі пра гісторыю наведвання Адамам Міцкевічам у 1820 годзе гэтых мясцін. Паэт быў у захапленні ад сядзібнага парка, і ў альбоме гаспадыні напісаў наступныя словы:

«Ewa raj utracila,
 Tyś go wskrzesila».


(«Ева рай страціла, Ты ж яго ўваскрэсіла»).


Пра гэта згадваў у сваіх успамінах ксёндз Ежы Каліноўскі і ў сваіх даследаваннях польскі доктар гуманітарных навук Ганарат Чэслаў Гіль. Больш таго, сажалкі ў Студзёнках Адам Міцкевіч нават апісаў у паэме «Пан Тадэвуш». Мясцоваму краязнаўцу Аляксандру Абрамовічу ўдалося адшукаць той камень — у закінутым склепе на падворку адной мясцовай занядбанай хаты.

Але сёння камень, падобна, можа апынуцца пад пагрозай. Як паведаміў краязнаўца, камень «гаспадыня заклала смеццем. Замазала нейкім глеем камень і паклала лайно. Добра, што не пасекла, бо раней казала што нехта пасек сякерай. Можна чакаць усяго». Апроч таго, падобна на тое, што нехта рыхтуецца забраць камень — у склепе разбілі падмуроўку ля ўваходу, паламаны галіны.Але сёння камень, падобна, можа апынуцца пад пагрозай. Як паведаміў краязнаўца, камень «гаспадыня заклала смеццем. Замазала нейкім глеем камень і паклала лайно. Добра, што не пасекла, бо раней казала што нехта пасек сякерай. Можна чакаць усяго». Апроч таго, падобна на тое, што нехта рыхтуецца забраць камень — у склепе разбілі падмуроўку ля ўваходу, паламаны галіны.

Аляксандр Абрамовіч адзначае, што гаспадыня хаты з асаблівасцямі, была ў Навінках. Але ён абяцаў паразмаўляць з ёй. Хаця чакаць можна чаго заўгодна, магчыма, што справа не толькі ў гэтым. Пакуль што краязнаўца абмыў, пачысціў камень, пры гэтым змыўся хімічны аловак, што ён наносіў раней, каб надпіс быў больш чытэльным.

Алег Грушэцкі, novychas.by,
фота са старонкі Аляксандра Абрамовіча ў фэйсбуку