Галоўная гераіня фільма па рамане Віктара Марціновіча прызнана найлепшай актрысай на фестывалі кароткаметражнага кіно ў Іспаніі

Беларуска Наста Пляц атрымала прыз Best Actress на фестывалі кароткаметражнага кіно ў Іспаніі, паведаміў у фэйсбуку пісьменнік Віктар Марціновіч.

«Адбываецца нешта неймавернае: Наста Пляц, дзяўчынка, якая з трох гадоў жыла ў Магілёўскай SOS-вёсцы, толькі што атрымала прыз Best Actress на іспанскім фестывалі FICBUEU за ролю Ясі ў фільме «Возера радасці», — напісаў Віктар у фэйсбуку.


01-martinovich-jasa-adtt9.jpg

Фота Віктара і Насты 2017 года, з фэйсбука пісьменніка


FICBUEU — фестываль кароткаметражнага кіно, у якім могуць браць удзел усе віды мастацкіх кароткаметражных фільмаў незалежна ад жанру, за выняткам дакументальных. 

«Возера радасці» — раман Віктара Марціновіча, што выйшаў у 2016 годзе. Кароткаметражку па кнізе зняў Аляксей Палуян. Музыку напісаў Сяргей Доўгушаў.

nn.by