Філосафу Уладзіміру Мацкевічу працягнулі тэрмін утрымання пад вартай

Філосафу Уладзіміру Мацкевічу на месяц працягнулі тэрмін утрымання пад вартай, паведамляе тэлеграм-канал methodology_by. Ён знаходзіцца за кратамі з пачатку жніўня 2021-га, прызнаны палітвязнем.

Мацкевічу выставілі абвінавачанне ў "арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Ён утрымліваецца ў СІЗА № 1 у Мінску. У верасні яго прызналі "схільным да экстрэмізму". Восенню мінулага года стала вядома, што тэксты філосафа вырашылі праверыць на "распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці".

euroradio.fm