Эстонія прыпыняе авіязносіны зь Беларусьсю ў сувязі з пагрозай COVID-19. Куды «Белавія» яшчэ лятае?

18 траўня Эстонія спыняе авіязносіны з краінамі, дзе высокая рызыка заражэньня COVID-19, паведамляе партал Delfi.

У гэтым пераліку Беларусь, Бэльгія, Вялікая Брытанія, Данія, Расея, Турэччына, Швэцыя. Адпаведнае распараджэньне падпісаў міністар эканомікі і камунікацый Эстоніі Тааві Аас.

Забарона на палёты будзе дзейнічаць да 7 чэрвеня, пасьля чаго кіраўніцтва дзяржавы зноў ацэніць мэтазгоднасьць неабходнасьць абмежаваньняў.

У той жа час Эстонія зьбіраецца аднавіць авіязносіны з краінамі, дзе ўзровень заражэньня зьведзены да мінімуму — ня больш за 25 інфікаваных на 100 тысяч насельніцтва за апошнія два тыдні. Гэта Аўстрыя, Нарвэгія, Нямеччына, Польшча. У Беларусі штодзённы прырост складае блізу 1000 чалавек, агульная колькасьць хворых набліжаецца да 30 000.

Палёты зь Менска ў Талін ажыцьцяўляе кампанія «Белавія». Да 21 траўня самалёты па гэтым маршруце яшчэ будуць лятаць, каб вывезьці ўсіх ахвотных.

Тым ня менш зь Менску яшчэ можна трапіць у шэраг замежных сталіц і буйных гарадоў. У прыватнасьці, засталіся ці аднавіліся зносіны з Амстэрдамам, Бэрлінам, Венай, Ерэванам, Жэнэвай, Лёнданам, Мілянам, Прагай, Рымам, Мюнхенам, Тэль-Авівам, Тбілісі, Парыжам, Стакгольмам, Франкфуртам, Хэльсынкі.


svaboda.org