Больш за 5000 чалавек сабралася на Дзень Волі ў Гродне

Некалькі тысяч чалавек сабраліся на святочны канцэрт у Гродне.

У пікавыя моманты на пляцоўцы было каля 3500 чалавек. Усяго на свяце пабывала больш за 5000 чалавек.

Канцэрт праходзіў каля Каложы ў Гродне. На ім выступілі «Крама», Вайцюшкевіч, Nizkiz, Вольскі, Dzieciuki.

Канцэрт арганізоўвалі жыхары Горадні пры дапамозе групы сталічных блогераў і актывістаў. Грошы на свята былі сабраныя праз інтэрнэт.

“Наша Ніва”

Тэгі: БНР