Беларускія студэнты працягваюць эміграваць у Польшчу

Беларуская студэнтка Наста Казановіч пераехала ў Польшчу праз пераслед за беларускую мову.


2022-01-02_ciareszka_bielaruskaja_studentka.jpg


У беларускім каледжы ёй маніпулявалі, спрабуючы ўсяляк выключыць і асудзіць за грамадзянскую пазіцыю:

„У Беларусі пагражалі рэпрэсіямі, нажаль не бачыла магчымых для сябе варыянтаў атрымаць тую ж самую адукацыю, таму што была некалькі разоў затрыманая. Не магла нават скончыць лінгвістычны каледж, бо сустрэлася з рэпрэсіямі з боку адміністрацыі: яны мне хлусяць, пужаюць магчымасцю выключэння праз маю грамадзянскую пазіцыю. Не давалі здаць сэсію. Зараз я у Беластоку, у беластоцкім універсіцеце. Працягваю займацца грамадска-палітычнай дзейнасцю.”

Цяпер Наста жыве і вучыцца ў Беластоку, прымае ўдзел у шматлікіх акцыях беларусаў і падтрымлівае многія беларускія ініцыятывы.

Францішак Цярэшка, «Беларускае Радыё Рацыя»