Беларус абраны старшынёй Еўрапейскай эканамічнай камісіі

Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Юрый Амбразевіч абраны старшынёй Еўрапейскай эканамічнай камісіі, паведамляе БелТА.

«Юрый Амбразевіч быў аднагалосна абраны на пасаду старшыні Еўрапейскай эканамічнай камісіі. Беларусь упершыню абрана на пасаду кіраўніка галоўнага выканаўчага органа міжнароднай эканамічнай арганізацыі сістэмы ААН», — падкрэслілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.

Юрыю Амбразевічу 44 гады. Быў часовым павераным у Бельгіі і Люксембургу, памочнікам міністра замежных спраў, у 2013—2015 адказны сакратар Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА, затым начальнікам галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі МЗС, ад 2015 года — пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе.

“Наша Ніва” паводле БЕЛТА