Алег Трусаў: Мы зрабілі вялікі крок да стварэння ўніверсітэта

Выконваючы абавязкі рэктара Нацыянальнага ўніверсітэта імя Ніла Гілевіча распавёў пра тое, на якім зараз этапе знаходзіцца працэс стварэння беларускамоўнай навучальнай установы.

Алег Трусаў: Мы насамрэч моцна прасунуліся ў стварэнні ўніверсітэта, бо днямі да нас прыйшла добрая навіна – адмысловы навуковы савет зацвердзіў спецыяльнасць “Культуралогія” ў нашай будучай установе. Яшчэ тры спецыяльнасці саветам пры БДУ не зацверджаны, бо іх трэба дапрацоўваць, чым, уласна кажучы, зараз і займаемся. Як толькі ўсё будзе выпраўлена, можна будзе падаваць дакументы на атрыманне ліцэнзіі.

РР: Курсы пры вашым універсітэце ідуць?

Алег Трусаў: Так, набралі групы на курсы польскай і англійскай мовы, фізікі. Увогуле, як толькі група збіраецца, то пачынаецца навучанне. Працэс, так бы мовіць, перманентны.

Кастусь Заблоцкі, "Беларускае Радыё Рацыя"