Акадэмія навук падрыхтавала аўдыёгід па мясцінах БНР у Менску

У Беларусі падрыхтаваны аўдыёгід, які правядзе экскурсію па менскіх мясцінах, звязаных з гісторыяй Беларускай Народнай Рэспублікі. Падрыхтавала яго лябараторыя распазнавання і сынтэзу маўлення Аб’яднанага інстытуту праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук.

У экскурсіі прадугледжаныя наступныя пункты: месца Курлоўскага расстрэлу (прывакзальная плошча), друкарня Грынблата, Купалаўскі тэатар (тут адбыўся Першы Усебеларускі з’езд), будынак Рады БНР на Архірэйскім падворку, будынак ураду БНР (дом менскага губернатара на плошчы Свабоды), Дом Незалежнасці па вуліцы Валадарскага, 9 (тут 25 сакавіка 1918 года была абвешчаная незалежнасць БНР) ды іншыя месцы, звязаныя з гісторыяй і асобамі БНР. 

Аўдыёгід даступны на беларускай і ангельскай мовах.

“Беларускае Радыё Рацыя”