Навіны Беларусі

05.04.2019
Арцыбіскуп Кандрусевіч: Той, хто імкнецца зьнішчыць хрысьціянства, зьнішчае крыжы

5 красавіка арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заахвочвае падчас набажэнстваў Крыжовага шляху ва ўсіх касьцёлах Беларусі маліцца ў інтэнцыі экспіяцыі, або перапрашэньня за ўсе зьнявагі Сьвятога Крыжа, зьдзейсьненыя на нашай зямлі, паведамляе партал catlic.by.

05.04.2019
«Д’яблы вельмі баяцца знаку Сьвятога Крыжа», — прэсавы сакратар БПЦ Сяргей Лепін

На старонцы кіраўніка Сынадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ Сяргея Лепіна ў Livejournal увечары 4 красавіка зьявіўся пост пад назвай «Няхай уваскрэсьне Бог», прысьвечаны масаваму зносу крыжоў у Курапатах, які прыпаў на праваслаўны Крыжапаклонны тыдзень.

05.04.2019
Грэка-каталікі Беларусі назвалі блюзнерствам знос крыжоў у Курапатах

Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек) блаславіў вернікаў, якія праз строгі пост 5 красавіка і малітвы ў бліжэйшыя дні «бачаць абавязак перапрасіць Бога за гэты блюзьнерчы акт зносу крыжоў у Курапатах».

04.04.2019
Заява праваабарончых арганізацый з нагоды падзеяў у Курапатах

Раніцай 4 красавіка ва ўрочышчы Курапаты дэмантавалі і вывезлі мемарыяльныя крыжы, усталяваныя летась грамадскімі актывістамі. Хто прыняў рашэнне пра дэмантаж крыжоў, куды іх вывезлі і што з імі будзе далей дагэтуль невядома.

04.04.2019
Суд па крыжах у Курапатах меў адбыцца пасьля 19 красавіка. А крыжы ўжо зьнесьлі

Пагражалі судом, а скарысталіся бульдозэрам без суду.

04.04.2019
Курапаты: На пытаньні, хто загадаў зносіць крыжы і куды іх павезьлі, адказаў няма

Куды падзеліся амаль 70 крыжоў, зьнесеных 4 красавіка ў Курапатах, і хто распарадзіўся дэмантаваць народны мэмарыял, прадстаўнікі ўладаў не адказваюць.

04.04.2019
У Курапатах дэмантуюць і вывозяць крыжы, шасьцёх абаронцаў затрымалі

Выкопваюць і вывозяць крыжы, якія мінулым летам ставіў Зьміцер Дашкевіч з паплечнікамі з боку рэстарацыі «Поедем поедим». Міністэрства культуры ня ведае, што адбываецца.

03.04.2019
101 год таму беларуская мова стала дзяржаўнай

3 красавіка 1918 года Народны Сакратарыят БНР абвясціў беларускую мову дзяржаўнай і абавязковай для выкарыстання мовай.

Тэгі: БНР, мова
28.03.2019
Унікальныя архіўныя відэа 25 Сакавіка: першы пэрформанс і першае дзяржаўнае сьвяткаваньне

30 гадоў таму 25 сакавіка 1989 году ўпершыню ў найноўшай гісторыі Беларусі Дзень Незалежнасьці (пазьней названы Днём Волі) адзначылі ў Менску — пэрформансам, затрыманьнямі і судовымі выракамі.

Тэгі: БНР
27.03.2019
Абвешчаныя пераможцы першага сезону прэміі «Празрысты ЭОЛ»

22 сакавіка ў Мінску ў Галерэі TUT.BY адбылося ўрачыстае ўганараванне першых у гісторыі лаўрэатаў прэміі «Празрысты ЭОЛ». Прызы аўтарства скульптара Паўла Вайніцкага былі ўручаныя ў шаснаццаці катэгорыях.

27.03.2019
Журы назвала пераможцаў прэміі "Дэбют"

Прэмію “Дэбют” 2019 года атрымалі Галіна Сіўчанка за кнігу паэзіі "Зоў звычаю", Паўліна Вітушчанка за пераклад з літоўскай мовы рамана Рычарда Гавяліса "Віленскі покер" і Дар'я Трайдэн за зборнік апавяданняў "Крыштальная ноч".

26.03.2019
Да 225-годдзя нацыянальна-вызваленчага паўстання Белпошта выдала новы канверт!

Першы наклад на галоўным паштамце разышоўся за 4 дні, бо людзі бралі канверты дзясяткамі.

26.03.2019
У Менску прайшла канферэнцыя, прысвечаная Дню Волі

Канферэнцыю арганізавала Кансерватыўна-Хрысціянская партыя БНФ. Быў зачытаны зварот старшыні партыі Зянона Пазняка, выступілі іншыя яе кіраўнікі і актывісты, навукоўцы.

Тэгі: БНР
26.03.2019
Больш за 5000 чалавек сабралася на Дзень Волі ў Гродне

Канцэрт арганізоўвалі жыхары Горадні пры дапамозе групы сталічных блогераў і актывістаў. Грошы на свята былі сабраныя праз інтэрнэт.

Тэгі: БНР
26.03.2019
Дзень Волі ў Мінску

У Менску ў Кіеўскім скверы 24 сакавіка адбылося святкаванне Дня Волі.

Тэгі: БНР
25.03.2019
Памёр Валер Стралко (+час і месца развітання)

Перакладчык, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Валер Васiльевiч Стралко адышоў у лепшы свет на 81-м годзе жыцця.


Вынікі пошуку 17 - 32 з 3275
Пачатак | Папярэдняя | 1 2 3 4 5 | Наступная | Апошняя