Прыкладна 400 чалавек узялі ўдзел у "Чарнобыльскім шляху" ў Мінску

Прыкладна 400 чалавек узялі ўдзел у "Чарнобыльскім шляху" — акцыі ў памяць аб аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.

"Чарнобыльскі шлях — 2015" прайшоў ад кінатэатра "Кастрычнік" да царквы ў гонар іконы Божай Маці "Спатоленне загінулых" каля парку Дружбы Народаў. Удзельнікі шэсця ўсклалі кветкі і запалілі свечкі каля памятнага знака "Ахвярам Чарнобыля", што каля храма. Акцыя доўжылася з 14.00 да 16.00.

Асноўным стаў лозунг "Не расійскай ядзернай пагрозе!".

 
Фота Сяргея Сацюка, БелаПАН