Як танчыць па-беларуску: у Мінску прайшоў конкурс танцаў «Мяцеліца»

8 лютага ў мінскім Палацы дзяцей і моладзі прайшоў конкурс беларускіх танцаў «Мяцеліца». Спаборніцтвы праводзіліся ў трох узроставых катэгорыях: юнацкай, дарослай і старэйшай. Праграма конкурсу складалася з 20 самых вядомых і арыгінальных беларускіх танцаў, сярод якіх лявоніха, полька, гарачнікі, верабей, матлет і іншых.

Арганізатарамі сёлетняга конкурсу танцаў «Мяцеліца» выступілі Беларускі фонд культуры, Школа тадыцыйнага мастацтва «Guda» і Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі.У конкурсе прынялі ўдзел танцавальныя пары з Слуцку, Полацку, Гомеля, Століна, Лоева, Капаткевічаў, Буда-Кашалёва, Асіповічаў, Мінску і ваколіцаў, якія прадставілі і рэгіянальныя танцы. Выступленні канкурсантаў суправаджалі інстурментальныя анасамблі народнай музыкі.

Мэта конкурсу - аднаўленне, захаванне, падтрымка і папулярызацыя традыцыйнай беларускай танцавальнай культуры сярод моладзі і дарослых.

Фота Сяргея Гудзіліна

(Больш здымкаў - на сайце "Нашай Нівы")

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение