11 красавіка - саракавіны па Рыгору Барадуліну

З нагоды 40-га дня ад смерці Рыгора Барадуліна ў пятніцу 11 красавіка 2014 будзе адслужаная Літургія за супакой ягонай душы ў 18.30, у капліцы душпастырскага цэнтра парафіі Праведнага Язэпа (Арджанікідзе, 6).

Пасля памінальнай Службы грэка-каталіцкі Клуб інтэлігенцыі імя св. Кірылы Тураўскага запрашае на вечар духоўнай паэзіі ды успамінаў пра Рыгора Барадуліна. Наша Ніва

Да саракавінаў па Рыгору Барадуліну Сяргей Панізнік даслаў здымкі са свайго архіву, якія мы змяшчаем ніжэй.