Выйшаў фотаальбом з партрэтамі паўстанцаў Каліноўскага

У Беларусі ўпершыню выйшаў фотаальбом, у якім прадстаўлены звыш 190 партрэтаў удзельнікаў паўстання 1863 года. Ён прымеркаваны да 150-годдзя паўстання Каліноўскага. Ён прымеркаваны да 150-годдзя паўстання Каліноўскага.

thumb_new_26484 Складальнікі кнігі – архівіст і тэкстолаг Язэп Янушкевіч, а таксама яго дачка Каміла, магістрантка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтва.

Яны выдалі альбом ў Ракаве ўласным коштам. Для пошуку фотаздымкаў складальнікі працавалі ў ў архівах і бібліятэках Беларусі, Літвы, Польшчы, а таксама прыватных зборах. Некаторыя фота класічныя – партрэты Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Валерыя Урублеўскага або Кастуся Каліноўскага.

Іншыя знаходкі (напрыклад, патрыятычны асяродак вакол часопіса “Słowo” ў Пецярбургу – здымак датаваны 1860 – пачаткам 1862 года) друкуюцца ўпершыню.

Аўтары плануюць працяг выдання. Паводле іх словаў, недаследаванымі застаюцца архівы Волагды і Іркуцка, Масквы і Санкт-Пецярбурга, Парыжа і Лондана – усюды, дзе жылі або знайшлі вечны спачын удзельнікі паўстання.