Бібліятэка Радзівілаў на месяц вяртаецца ў Нясвіж

Рэдкія выданні княскай бібліятэкі Радзівілаў вернуцца ў сцены былой рэзідэнцыі беларускіх магнатаў. Гэта адбудзецца ў рамках выставы «Кніжная спадчына Радзівілаў», якая адкрыецца 12 красавіка ў Нясвіжскім палацава-паркавым ансамблі.

Рэдкія выданні княскай бібліятэкі Радзівілаў вернуцца ў сцены былой рэзідэнцыі беларускіх магнатаў. Гэта адбудзецца ў рамках выставы «Кніжная спадчына Радзівілаў», якая адкрыецца 12 красавіка ў Нясвіжскім палацава-паркавым ансамблі.

У экспазіцыі будзе прадстаўлена 90 выданняў па гісторыі, тэалогіі, праве, філасофіі, творы мастацкай літаратуры, перыёдыка. Сярод экспанатаў будуць выданні пра сам магнацкі род, такія як «Галерэя партрэтаў Радзівілаў» (1857) Эдварда Катлубая і творы, аўтарамі якіх з’яўляюцца самі прадстаўнікі Радзівілаў, напрыклад «Пэрэгрынацыя …» (1628) Мікалая Радзівіла Сіроткі.

Сёння ж адбудзецца прэзентацыя каталога «Бібліятэка Радзівілаў Нясвіжскай ардынацыі XVII ст.». Выданне працягвае заснаваную ў 2010 годзе серыю каталогаў, якія адлюстроўваюць склад некалі найбуйнейшай прыватнаўласніцкай бібліятэкі Нясвіжскай ардынацыі князёў Радзівілаў XV — першай паловы XX стагоддзя.

Гісторыя фармаваньня Нясвіжскай бібліятэкі ідзе каранямі ў XVI стагоддзе. Цяпер яе часткі знаходзяцца ў бібліятэках Расіі, Фінляндыі, Польшчы, Літвы і Беларусі. З 2009 года архівы Радзівілаў і Нясвіжскай калекцыі кніг уключаныя ў рэгістр ЮНЭСКА «Памяць свету».

Выстава ў Нясвіжы будзе доўжыцца месяц.

Паводле "Радыё Свабода"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение