Анатоль Грыцкевіч у сваёй новай кнізе апісаў барацьбу за Беларусь у 1918-1921

Сядзіба ТБМ не змясціла ў сабе ўсіх ахвотных папрысутнічаць на прэзентацыі кнігі сябра Вялікай Рады МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" гісторыка Анатоля Грыцкевіча «Выбранае», што адбылася 30 студзеня, за дзень да імянінаў аўтара, якому споўнілася 84 гады 31 студзеня.

Сядзіба ТБМ не змясціла ў сабе ўсіх ахвотных папрысутнічаць на прэзентацыі кнігі сябра Вялікай Рады МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" гісторыка Анатоля Грыцкевіча «Выбранае», што адбылася 30 студзеня, за дзень да імянінаў аўтара, якому споўнілася 84 гады 31 студзеня.

Як адзначана ў самой кнізе: «Гэтая кніга разлічана на самыя шырокія колы чытачоў, якім пэўна мала што вядома аб перэпетыях вайны паміж Савецкай Расіяй і Польшчай 1919–1920 гадоў. Аўтары савецкай гісторыі заўсёды вызначалі гэтую вайну як „паход Антанты“, нягледзячы на тое, што рэальная барацьба адбывалася за ўсталяванне новых межаў паміж Расіяй і Польшчай. Абедзве дзяржавы прэтэндавалі на тэрыторыю Беларусі і Украіны».

Кніга раскрывае механізмы вайны паміж Расіяй і Польшчай 1919—1920 гг.

«Кнігу, якую я прэзентую сёння, гэта выклад гісторыі 1918—1921 гг. у Беларусі. Прызнацца, нашыя беларускія гісторыкі, калі і пісалі пра гэтыя гады раней, то пісалі з маскоўскага пункту гледжання. Я паспрабаваў паглядзець на тыя падзеі з нашага боку і імкнуўся быць аб’ектыўным, — распавядае пра сваю кнігу аўтар. — Расейскі бок піша пра адны перамогі. Куды ні паглядзі, паўсюль яны пераможцы», — жартаваў ён.

Гісторыя ж уласна кнігі распачалася з аднаго тэлефанавання жонкі гісторыка. Заснавальнік серыі «Беларускі кнігазбор» Кастусь Цвірка ўзгадвае: «Яна мне набрала і сказала, што някепска было б выдаць гэтую кнігу ў серыі «Беларускі кнігазбор». У выніку кніга выйшла ў зялёнай серыі «гісторыка-літаратурныя помнікі» і мае наклад 1000 асобнікаў.

У кнізе адлюстравана і гісторыя барацьбы за Беларусь, і гісторыя БНР, і польскі нацыянальны рух у Беларусі, і адносіны паміж БНР і Літвой, а таксама вялікая колькасць гістарычных падзей, якія тычыліся грамадзянскай вайны ў Расіі.

«Барацьба за Беларусь у пачатку ХХ стагоддзя — гэта як глыток паветра, крыніца натхнення для сённяшніх беларусаў», — кажа Алена Анісім, першы намеснік старшыні ТБМ.

Паводле "Нашай Нівы"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение