Куды знікаюць беларусы

Артыкул Сяргея Абламейкі.

Узяцца за гэты тэкст мяне прымусілі апублікаваныя нядаўна вынікі перапісу насельніцтва Чэхіі, праведзенага ў 2011 годзе. Аказалася, што ў Чэскай Рэспубліцы жывуць 4129 грамадзянаў Рэспублікі Беларусь. З іх 2013 вызначылі сваю нацыянальнасць як беларускую, а 826 чалавек заявілі, што іх родная мова — беларуская.

Мяне гэтыя вынікі непрыемна ўразілі. Асабліва тое, што менш за палову грамадзянаў Беларусі, што жывуць у Чэхіі, лічаць сябе беларусамі! Напярэдадні Калядаў па старым стылі ўключыў быў беларускую дзяржаўную тэлевізію. У расейскамоўным выпуску навінаў карэспандэнтка, стоячы перад былым мінскім кляштарам бэрнардынак, дзе цяпер месціцца праваслаўная катэдра, казала нешта накшталт такога: «Сегодня у православных Сочельник. Такое название канун Рождества получил от сочива — традиционного рождественского блюда. Его готовят из толченой пшеницы с добавлением мёда, изюма и других сладостей...» Праз гадзіну па гэтай жа тэлевізіі пачаўся беларускамоўны выпуск навінаў. І там карэспандэнтка заявіла нешта такое: «Сёньня ў праваслаўных беларусаў Куцця. У гэты дзень да стала падаецца традыцыйная беларуская посная куцця, якую гатуюць з панцаку і прыпраўляюць мёдам і макам... » «Куцця» і «Сочельник»... Можна сказаць, што гэта адна і тая ж страва і адна і тая ж з'ява (хоць і розняцца яны рэцэптамі прыгатавання — адна пераважна гатуецца з пшаніцы, а другая з ячменю). Але можна сказаць і інакш: паміж гэтымі стравамі — прорва, якая падзяляе два суседнія народы, адзін з якіх спрадвеку імкнецца падбіць і дэнацыяналізаваць другі, а той другі — усё яшчэ квола бароніцца.

Працяг чытайце на Радыё "Свабода"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение