Мікола Купава ахвяруе карціны на рэстаўрацыю аршанскага помніка

Мастак Мікола Купава вырашыў прадаць каля 20 сваіх прац. Грошы за іх ён хоча перадаць на рэстаўрацыю аршанскага Свята-Пакроўскага кляштара, помніка архітэктуры 18 стагоддзя.

Мікола Купава збіраецца бліжэйшым часам наладзіць продаж карцін праз інтэрнэт. Зараз ён шукае спецыялістаў, якія дапамаглі б яму наладзіць такі інтэрнэт-аўкцыён. Спадар Купава спадзяецца, што ягоная акцыя дапаможа пачаць збор сродкаў на аднаўленне помніка віленскага барока — Свята-Пакроўскага кляштара — у Оршы, на ягонай радзіме: “У Оршы гэта адзіны вельмі важны архітэктурна-гістарычны аб’ект. Усё астатняе было знішчана ў 60-я гады. Прытым на маіх вачах бурылі ў 1957–59 гадах і аж да 1968 года, і потым яшчэ. Засталіся толькі муры кляштара, і іх трэба ўратаваць, таму што яны ў кепскім, аварыйным стане”. Мікола Купава гатовы ахвяраваць на аднаўленне кляштара свае працы з аршанскімі краявідамі, у тым ліку і самога помніка, афорты паводле твораў Караткевіча, творы, прысвечаныя паўстанню Кастуся Каліноўскага, Аршанскай бітве. “У мяне шмат твораў, і я спадзяюся, што калі ўсё гэта пойдзе, то падключацца і іншыя мастакі. Мы рэальна можам на гэты працэс паўплываць, і гэта будзе пачатак, бо нічога падобнага там не рабілася, дый агулам у Беларусі”. Пра стан помніка і пачатак збору ахвяраванняў на рэстаўрацыю “Радыё Свабода” пісала некалькі дзён таму.


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение