7 і 8 снежня ў Мінску пратэставалі супраць інтэграцыі з Расіяй. Дзень першы

Многія дэманстранты прынеслі з сабой самаробныя плакаты. Некаторыя прынеслі і парвалі партрэты Пуціна. Прычым вельмі па-беларуску: абрыўкі пасля сабралі і вынеслі, каб не пакідаць смецця.

Хоць акцыі былі несанкцыянаваныя і праваахоўнікі нагадвалі прысутным пра гэта, яны былі даволі шматлікія.


karahod.jpg

Моладзь вядзе карагод вакол яліны на Кастрычніцкай плошчы.


Уранку на заклік кампаніі «Свежы вецер» сотні людзей усталі ў жывыя ланцугі ў розных месцах Мінска ад паштамта да цырка.

А апоўдні на заклік лідара Хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца людзі сабраліся на цэнтральнай плошчы сталіцы. 

nn.by