На беразе Нёмана знайшлі загадкавую каменную ікону

Унікальную знаходку выявілі краязнаўцы з Шчучына. Група энтузіястаў ужо не першы год займаецца аднаўленнем гісторыі авіяцыі першых дзён нападу Гітлера на СССР.

Унікальную знаходку выявілі краязнаўцы з Шчучына. Група энтузіястаў ужо не першы год займаецца аднаўленнем гісторыі авіяцыі першых дзён нападу Гітлера на СССР.

Падчас праверкі адной з версій, краязнаўцы натыкнуліся на незвычайны камень. Ён быў апрацаваны і зверху праглядаўся высечаны крыж. Калі камень перавярнулі, то на другім баку выявілі малюнак — некалькі фігур з узнятымі рукамі.

Гісторыкі, прааналізаваўшы знаходку, выказалі здагадку, што гэта адзін з першых каменных хрысціянскіх абразоў, знойдзеных у Беларусі. Верагодны сюжэт — Маці Божая Аранта. Арыентоўны час стварэння — XVII–XVIII ст.

У адной з вёсак у акрузе існуе легенда, што калісьці на беразе Нёмана стаяў невялікі храм. Затым яго альбо разбурылі, альбо ён згарэў. Цяпер спецыялісты заняліся больш глыбокім вывучэннем знаходкі. Пасля аналізу выявы на камені абраз перададуць у музей.

nn.by


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение