Памерла Вера Вярба

Аўтарцы легендарных «Ручнікоў» было 70 гадоў.

Аўтарцы легендарных «Ручнікоў» было 70 гадоў. Яе не стала 13 ліпеня.

Знайшоў яе сын. Яна была адна на дачы.

Сапраўднае імя Веры Вярбы — Гертруда Маркава. Яна нарадзілася 14 студзеня 1942 года ў вёсцы Высокі Гарадзец Талачынскага раёна. Дэбютавала рамантычным зборнікам «Вочы вясны» ў 20 гадоў.

Гэтая, па словах Адама Глобуса, «эфектная» жанчына доўгі час адпрацавала ў часопісе «Беларусь». Яна не «мільгала» ў свецкай хронікі, але пакінула пасля сябе цудоўныя вершы.

Паводле nn.by