Самалёты «Белавія» прапанавалі назваць у гонар беларускіх мастакоў і пісьменнікаў

У канцы мінулага года кіраўніцтва «Белавія» заявіла пра тое, што неўзабаве самалётам кампаніі будуць даваць імёны беларускіх гарадоў.

У канцы мінулага года кіраўніцтва «Белавія» заявіла пра тое, што неўзабаве самалётам кампаніі будуць даваць імёны беларускіх гарадоў.

Паведамлялася, што першымі назвы атрымаюць самалёты бразільскай вытворчасці Embraer-175. Як аказалася, на гэты конт ёсць і іншыя прапановы.

Нацыянальны мастацкі музей мяркуе, што самалёты варта назваць у гонар нашых вядомых мастакоў і пісьменнікаў.

Увекавечыць хочуць Якуба Коласа, Максіма Танка, Напалеона Орду, Валенція Ваньковіча, Вітольда Бялыніцкага-Бірулю і іншых славутых беларусаў.

«Пасажырам падчас пералёту прапануюць не толькі традыцыйны абед, а і невялікі экскурс у творчасць заяўленага мастака, — пракаментаваў ідэю дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў. — Сцюардэсы раздадуць буклеты, альбомы на трох мовах: беларускай, расійскай, англійскай. А калі борт носіць імя, напрыклад, кампазітара, спевака ці інструменталіста, у салоне загучыць іх музыка».

Як адрэагуе на такую ​​прапанову перавозчык? У «Белавіі» кажуць, што пакуль на парадку дня ідэя называць самалёты ў гонар гарадоў. Да яе вернуцца пасля будучых паставак новай авіятэхнікі.

nn.by


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение