На радзіме Васіля Быкава ўручылі прэмію “За свабоду думкі”

Яе атрымалі Алесь Белакоз і Лявон Вольскі.

Сёння, у дзень народзінаў Васіля Быкава, на яго радзіме, у вёсцы Бычкі на Ушаччыне, уручаюць прэмію «За свабоду думкі». Прэмія заснаваная рухам «За Свабоду» пад кіраўніцтвам Аляксандра Мілінкевіча і ўручаецца выбітным культурным і грамадскім дзеячам.

Сёлета лаўрэатамі будуць дзве асобы. Як паведамляе карэспандэнт НН, першы прэмію атрымаў 84-гадовы Алесь Белакоз. Заслужаны настаўнік Беларусі, заслужаны дзеяч культуры, ён быў сярод першых ушанаваных медалём імя Францыска Скарыны. Белакоз стварыў унікальны Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-гістарычны музей, які ўзначальваў 30 гадоў.

Алесь Белакоз выступіў з доўгай прамовай. Пры канцы настаўнік, які, да таго ж, сам сябе вылечыў ад раку, заклікаў прысутных звяртацца да яго, «калі лекі не дапамагаюць».

Другім лаўрэатам прэміі «За свабоду думкі» стаў музыка Лявон Вольскі. Ён на ўрачыстасці не прысутнічаў, бо цяпер знаходзіцца ў Чарнагорыі. «Я пра Чарнагорыю доўга марыў, таму не магу адмовіцца, а пра прэмію нават і не марыў, таму таксама адмовіцца не магу», — працытаваў яго словы кіраўнік «Руху за свабоду» Аляксандр Мілінкевіч.

Прэмія «За свабоду думкі» заснаваная «Рухам за Свабоду», які ўзначальвае кандыдат у прэзідэнты ад дэмакратычнай апазіцыі на выбарах 2006 года Аляксандр Мілінкевіч.

У папярэднія гады прэмію атрымлівалі Уладзімір Арлоў, Рыгор Барадулін, Ада Райчонак, Алесь Пушкін, Уладзімір Някляеў.

nn.by


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение