Пра беларускую культуру раскажа еўрапейская інфармацыйная сістэма

Беларусь як краіна-ўдзельніца Еўрапейскай культурнай канвенцыі далучылася да інфармацыйнай сістэмы культурнай палітыкі Савета Еўропы "Кампендыўм".

Беларусь як краіна-ўдзельніца Еўрапейскай культурнай канвенцыі далучылася да інфармацыйнай сістэмы культурнай палітыкі Савета Еўропы "Кампендыўм". Як інфармуе БЕЛТА, адпаведную дамоўленасць дасягнулі Міністэрства культуры нашай краіны і Генеральны дырэктарат па пытаннях дэмакратыі Савета Еўропы.

Беларусь і Савет Еўропы будуць рыхтаваць інфармацыю пра стан і развіццё сферы культуры для яе наступнага рзмяшчэння ў інфармацыйнай сістэме "Кампендыўм". Гэтая праграма — транснацыянальны інтэрнэт-праект, распачаты ў 1998 годзе кіраўнічым камітэтам па культуры Савета Еўропы. Ён ажыццяўляецца сумесна з Еўрапейскім інстытутам параўнальнай культуралогіі (ERICarts) і ўяўляе культурную палітыку еўрапейскіх краін, яе тэндэнцыі і інструменты, а таксама злучаныя з ёй грамадскія дыскусіі/

euroradio.by


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение