Палякі падпісваюцца за адмену смяротнай кары ў Беларусі

Шэсцьдзесят тысяч грамадзян Польшчы наведалі інтэрнэт-старонку сайта Праваабарончага цэнтру «Вясна» з «Петыцыяй супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» на польскай мове. Толькі ў траўні каля дзесяці тысяч з іх пакінулі свой подпіс пад петыцыяй.

Цікавасць да праблемы смяротнай кары ў Беларусі істотна павялічылася пасля паказу фільма «Як выглядае правасуддзе ў Беларусі», прысвечанаму расследаванню справы тэракту ў мінскім мэтро і паспешліваму выкананню гэтых прысудаў. Фільм быў створаны рэдакцыяй праграмы Superwizjer тэлеканала TVN. Паспрыяла гэтаму таксама размяшчэньне на некаторых сайтах, у тым ліку на старонцы «Хельсінскай фундацыі правоў чалавека» спасылкі на польскамоўны варыянт петыцыі. Напрыканцы красавіка гэтага года ён быў змешчаны на сайце Праваабарончага цэнтру «Вясна». Польшча ў 1988 годзе ўвяла мараторый на смяротнае пакараньне, які прывёў да таго, што Вярхоўны суд замяніў усе вынесеныя смяротныя прысуды на 25-гадовы тэрмін турэмнага зняволення.

svaboda.org

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение