Статут ВКЛ 1588 году прыбыў у Беларусь.

Эпапея з набыццём арыгінальнага асобніка Статута Вялікага княства Літоўскага ўзору 1588 году скончаная. Сёння яго прывезлі ў Мінск, дзе ўрачыста прэзентавалі.

Эпапея з набыццём арыгінальнага асобніка Статута Вялікага княства Літоўскага ўзору 1588 году скончаная. Сёння яго прывезлі ў Мінск, дзе ўрачыста прэзентавалі. Са сталіцы Статут перавязуць у Магілёўскі музей, дзе ён і будзе захоўвацца. Справа ў тым, што менавіта дырэктар магілёўскага музею Аляксей Бацюкоў ініцыяваў збор сродкаў на набыццё юрыдычнай рэліквіі. Усёй краінай назбіралі 15 тысяч долараў, яшчэ 30 ахвяравала кампанія Alpari.

"Вельмі прыемна! Нам тэлефануюць, пішуць абсалютна незнаёмыя людзі і дзякуюць. Кажуць "дзякуй за гераічны ўчынак". Вельмі прыемна, што гэтая акцыя знайшла водгук сярод насельніцтва, сярод СМІ. Я хачу падзякаваць усім, хто адгукнуўся на акцыю не толькі грашамі, але проста словамі", -- гаворыць угутарцы з Еўрарадыё кіраўнік беларускага прадстаўніцтва Alpari Аляксандр Сабодзін. Усяго ў свеце захавалася толькі 60 арыгінальных асобнікаў Статута. Дагэтуль ніводнага з іх у Беларусі не было. Зараз адзін з асобнікаў Статута будзе захоўвацца ў Магілёве. euroradio.fm