Беларусь могуць выключыць з «Еўрабачання»

Краіны, дзе парушаюцца правы чалавека, могуць быць выключаныя з конкурсу песні.

Швецыя, Данія, Фінляндыя і Вялікабрытанія прапануюць прыняць новыя этычныя правілы для Еўрапейскага саюзу вяшчання (EBU), паведамляе шведская газета «Dagens Nyhetter».

Акрамя таго, скандынаўскія краіны заклікаюць BBC і шэраг нямецкіх і аўстрыйскіх радыё- й тэлевізійных станцый быць больш жорсткімі ў дачыненні да краінаў, якія жадаюць уступіць у EBU. Яны таксама патрабуюць, каб саюз мог выключаць чальцоў або прымаць санкцыі ў дачыненні краін, дзе парушаюцца этычныя патрабаванні.

Генеральная дырэктар шведскага тэлебачання SVT Ева Гамільтан бачыць некалькі краінаў, якія не адпавядаюць новым патрабаванням. Паводле яе словаў, гэтыя краіны могуць быць выключаны наогул, альбо іх удзел можа быць абмежаваным.

«Давер да Еўрапейскага саюзу вяшчан ня падрываецца некаторымі яго ўдзельнікамі - радыё-й тэлевізійнымі кампаніямі, якія знаходзяцца пад кантролем сумнеўных рэжымаў, - кажа Ева Гамільтан. - Разам з некалькімі іншымі буйнымі еўрапейскімі кампаніямі SVT патрабуе прыняць санкцыі ў дачыненні да кампаній, якія парушаюць свабоду слова й журналісцкую этыку».

Афіцыйнае прыняцце новых правілаў для EBU адбудзецца ў Страсбургу ў канцы чэрвеня.

Летась у Боне было падпісанае пагадненне паміж EBU й Радай Еўропы, у якім гаворыцца, што EBU прыкладзе намаганні ў прасоўванні правоў чалавека, дэмакратыі й вяршэнства закона. У тэксце гаворыцца, што радыё- й тэлевізійныя кампаніі «павінныя працаваць дзеля свабоды й плюралізму, каб падтрымліваць ролю СМІ ў дэмакратычным грамадстве».

radyjo.net