Актывісты ўшанавалі памяць Юркі Моніча

Твор мастака Алеся Пушкіна з серыі «Беларускі Рэзыстанс»Грамадскія актывісты аб’язджаюць мясціны на тэрыторыі Барысаўскага і Крупскага раёнаў Мінскай вобласці, звязаныя з памяццю змагара з бальшавікамі Юркі Моніча.

Грамадскія актывісты аб’язджаюць мясціны на тэрыторыі Барысаўскага і Крупскага раёнаў Мінскай вобласці, звязаныя з памяццю змагара з бальшавікамі Юркі Моніча.

Мерапрыемства прысвечанае 88-годдзю смерці легендарнага барацьбіта за незалежную Беларусь.

«У лесе каля вёскі Вялікія Жаберычы на тым месцы, дзе ў 1924 годзе быў забіты Юрка Моніч, усталяваны памятны крыж. Зараз мы ўсклалі да крыжа кветкі, а раней наведалі месца ў Барысаўскім раёне, дзе бальшавікі расстрэльвалі ні ў чым не вінаватых людзей. Гэта нашы мясцовыя Курапаты. Зараз выпраўляемся на радзіму Юркі Моніча», — паведаміў карэспандэнту «Свабоды» праз тэлефон актывіст Андрэй Аляхновіч. У паездцы бяруць удзел больш за 20 чалавек, сярод іх актывіст руху салідарнасці «Разам» Аляксандар Макаеў, маці вядомага апазыцыянера Вячаслава Сіўчыка Галіна Сіўчык, мастак Алесь Пушкін, былы палітвязень Васіль Парфянкоў, якога заўтра, 29 траўня, зноў будуць судзіць у Першамайскім судзе Менску.

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение