95-я ўгодкі БХД

Актывісты Партыі БХД адзначаюць 95-я угодкі заснавання Беларускай хрысціянска-дэмакратычнай злучнасці. Арганізацыя, што паўстала намаганнямі ксяндзоў Вінцэнта Гадлеўскага і Адама Станкевіча ў 1917 годзе, стала прататыпам хрысціянскай адраджэнцкай партыі.

Актывісты Партыі БХД адзначаюць 95-я угодкі заснавання Беларускай хрысціянска-дэмакратычнай злучнасці. Арганізацыя, што паўстала намаганнямі ксяндзоў Вінцэнта Гадлеўскага і Адама Станкевіча ў 1917 годзе, стала прататыпам хрысціянскай адраджэнцкай партыі.

25-га траўня 1917 года на з’ездзе каталіцкага духавенства было прынятае рашэнне пра стварэнне Беларускай хрысціянка-дэмакратычнай злучнасці – палітычнай партыі нацыянальна-дэмакратычнага характару. З гэтай нагоды цяперашнія актывісты БХД ускладуць сёння кветкі да памятных месцаў, звязаных з падзеямі 1917 года, больш чым у дзесяці гарадах Беларусі.

Па словах ініцыятара акцыі Валерыі Чарнаморцавай, апроч ускладання кветак, сябры апазіцыйнай партыі перададуць таксама адмысловыя звароты каталіцкаму духавенству з просьбай падтрымаць акцыю.

- Гэтымі днямі адбываюцца акцыі, прысвечаныя 95-ым угодкам заснавання БХД. Практычна па ўсёй рэспубліцы людзі прыходзяць да касцёлаў, прыносяць ксяндзам інфармацыю пра ўгодкі заснавання БХД, замаўляюць імшы, ускладаюць кветкі, ушаноўваюць памяць гэтых людзей. Такія акцыі адбыліся ў Мозыры, Глыбокім, Міёрах, Гомелі, Паставах. Сёння яшчэ адбудуцца акцыі ў Віцебску, Бабруйску, Асіповічах і Мінску.

Апроч урачыстых акцый у дзень заснавання Беларускай хрысціянска-дэмакратычнай злучнасці, прадстаўнікі грамадскасці рыхтуюцца правесці ў Мінску і навукова-гістарычную канферэнцыю. Яе мэта, па словах Валерыі Чарнаморцавай, паказаць, што ўдзел у беларускім адраджэнцкім руху пачатку ХХ стагоддзя прымалі не толькі прыхільнікі сацыял-дэмакратычных поглядаў, але і хрысціянскія дэмакраты.

Радыё Рацыя


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение