Мінпрыроды вывучае пытанне аб магчымасці далучэння Беларусі да Бернскай канвенцыі

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя вывучае пытанне аб магчымасці далучэння Беларусі да Канвенцыі аб ахове дзікай фаўны і флоры і прыродных асяроддзяў прыжывання ў Еўропе (Бернскай канвенцыі).

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя вывучае пытанне аб магчымасці далучэння Беларусі да Канвенцыі аб ахове дзікай фаўны і флоры і прыродных асяроддзяў прыжывання ў Еўропе (Бернскай канвенцыі). Аб гэтым паведаміла начальнік упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Мінпрыроды Наталля Мінчанка 18 мая на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яе слоў, работа па аналізу адпаведнасці беларускага заканадаўства і практык патрабаванням Бернскай канвенцыі разлічана на гэты год. Затым будзе падрыхтавана заключэнне экспертаў па пытанні і агульнае заключэнне на ўзроўні дзяржавы.

Мінчанка адзначыла, што далучэнне Беларусі да Бернскай канвенцыі будзе садзейнічаць захаванню біяразнастайнасці краіны. Разам з тым далучэнне да міжнароднага дакумента азначае пэўныя абавязацельствы і абмежаванні. Напрыклад, па Бернскай канвенцыі да рэдкіх відаў аднесены воўк, а ў Беларусі гэта звычайны від, які ў адпаведнасці з існуючымі правіламі нават з'яўляецца непажаданым. Нагадаем, адным з патрабаванняў Бернскай канвенцыі таксама з'яўляецца абмежаванне вясенняга палявання на вадаплаўных птушак.

Як падкрэсліла Мінчанка, у сувязі з гэтым магчымасць далучэння да Канвенцыі патрабуе "дэталёвай прапрацоўкі як з эканамічнага, так і абавязкова з эканамічнага пункту гледжання".

Работа па гарманізацыі беларускага прыродаахоўнага заканадаўства з заканадаўствам ЕС вядзецца ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі ЕС/ПРААН "Садзейнічанне развіццю ўсёабдымнай структуры міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя ў Беларусі". Як паведаміў тэматычны каардынатар па біялагічнай разнастайнасці гэтага праекта Аляксандр Вінчэўскі, у прыватнасці, высвятляецца, што трэба змяніць у заканадаўстве для таго, каб Беларусь змагла далучыцца да Бернскай канвенцыі.

Даведка БелаПАН. Канвенцыя аб ахове дзікай фаўны і флоры і прыроднага асяроддзя пражывання ў Еўропе набыла моц у 1982 годзе. Дакумент падпісала больш за 40 дзяржаў, большасць з якіх члены Савета Еўропы. Беларусь мае статус назіральніка на пасяджэннях яе выканаўчага камітэта.

racyja.com


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение