Бяляцкі атрымаў узнагароду Дзярждэпу ЗША

Сёлетнюю ўзнагароду Бяляцкі падзяліў з угандыйскай Кааліцыяй грамадзянскай супольнасць ў пытанні правоў чалавека і канстытуцыйнага закону.

Сёлетнюю ўзнагароду Бяляцкі падзяліў з угандыйскай Кааліцыяй грамадзянскай супольнасць ў пытанні правоў чалавека і канстытуцыйнага закону.

Беларускі праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі атрымаў сёлетнюю ўзнагароду абаронцы правоў чалавека, якую штогод выдзяляе Дзярждэпартамэнт ЗША, паведамляе амэрыканскае замежнапалітычнае ведамства.

"Гэтая ўзнагарода адзначае асобаў або недзяржаўныя арганізацыі, якія, будучы пастаўленыя ва ўмовы урадавых рэпрэсіяў, прадэманстравалі выбітную мужнасць і вядучую ролю ў абароне правоў чалавека і дэмакратыі", – гаворыцца ў прэсавым рэлізе.

"Алесь Бяляцкі адважна выступаў адвакатам ахвяр палітычных рэпрэсій і іх сем'яў, нягледзячы на цкаванне з боку ўраду Беларусі. У якасці заснавальніка "Вясны", адной звядучых праваабарончых арганізацый Беларусі, Бяляцкі забяспечваў ахвяр пераследу юрыдычнай і практычнай дапамогай і выконваў ролю ключавой крыніцы інфармацыі адносна парушэнняў правоў чалавека.

У гэты момант ён з'яўляецца палітвязнем і адбывае турэмнае зняволеньне тэрмінам чатыры з паловай гады за сваю праваабарончую дзейнасць", – нагадвае Дзярждэп.

Сёлетнюю ўзнагароду Бяляцкі падзяліў з угандыйскай Кааліцыяй грамадзянскай супольнасці ў пытанні правоў чалавека і канстытуцыйнага закону. Гэтая арганізацыя была адзначаная за эфэктыўную абарону правоў сэксуальных меншасцяў. У заяве адзначаецца, што дзейнасць актывістаў Кааліцыі нярэдка звязана для іх са значнай асабістай небяспекай.

svaboda.org


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение