Адбыўся Міжнародны форум па культуры памяці нацысцкага лагера смерці Трасцянец

11 мая з удзелам архітэктараў, гісторыкаў, прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і грамадскіх аб'яднанняў адбыўся Міжнародны форум па культуры памяці нацысцкага лагера смерці Трасцянец — аднаго з месцаў масавага знішчэння людзей на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

11 мая з удзелам архітэктараў, гісторыкаў, прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і грамадскіх аб'яднанняў адбыўся Міжнародны форум па культуры памяці нацысцкага лагера смерці Трасцянец — аднаго з месцаў масавага знішчэння людзей на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Сярод асноўных пытанняў былі абмеркаваны культура і традыцыі па мемарыялізацыі памятных месцаў Другой сусветнай вайны, праблемы, звязаныя з конкурсамі праектаў мемарыяльнага комплексу "Трасцянец".

Як адзначыў гісторык Ігар Кузняцоў, да гэтага часу існуюць розначытанні пры ацэнцы колькасці ахвяр лагера смерці. Паводле вынікаў надзвычайнай камісіі, якая працавала на месцы трагічных падзей у 1944 годзе, тут знішчана больш за 500 тысяч чалавек, праз два тыдні называлася ўжо 206 тысяч. Сёння мы аперуем афіцыйнымі данымі, якія фігуруюць на мемарыяльным знаку, — больш за 150 тысяч чалавек. Паводле падлікаў Кузняцова, колькасць ахвяр не перавышае 60 тысяч.

"У гэтым месцы былі савецкія расстрэлы ў 30-я гады, — удакладняе ён, — тут расстрэльвалі зняволеных мінскіх турмаў, так званых палітычных, у ноч з 25 на 26 чэрвеня 1941 года, перад уваходжаннем нямецкіх войскаў у Мінск. Тут былі і пасляваенныя расстрэлы, якія ўжо не насілі масавы характар. Так што гэта месца — сканцэнтраванне ахвяр двух рэжымаў, савецкага перадваеннага і нацысцкага перыяду акупацыі. Мемарыяльны знак у іх памяць, устаноўлены на 18-м кіламетры Магілёўскай шашы, стаіць не на месцы лагера. Яго, фактычна, трэба было ўстанаўліваць ва ўрочышчы Благаўшчына — на месцы, дзе цяпер знаходзіцца гарадская звалка, створаная ў 1956 годзе. Калі я задаў пытанне прадстаўнікам улады, чаму знак устанавілі ўбаку, мне адказалі: так яго з дарогі лепш відаць".

Паводле слоў Кузняцова, цяпер ідзе гаворка аб стварэнні новай чаргі мемарыяла і зноў устанаўліваць яго прапануецца не ва ўрочышчы Благаўшчына, дзе адбываліся масавыя расстрэлы, а ў іншым месцы.

racyja.com


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение