Дэпутаты Бундэстага звярнуліся да Статкевіча

Дэпутаты Бундэстага ФРГ Ута Цапф, Гернат Эрлер і Франц Тэнес звярнуліся з адкрытым лістом да Мікалая Статкевіча, які адбывае пакаранне ў Магілёўскай турме. У пасланні яны выказваюць палітвязню поўную падтрымку, як аднаму іх лідараў апазіцыі ў Беларусі.

«Мы ведаем, -- пішуць дэпутаты, -- што на цябе аказваўся і працягвае аказвацца моцны маральны, псіхічны і фізічны ціск. Глыбока закранулі нас два няшчасныя выпадкі, якія адбыліся з табой у калоніі. Моцным рэпрэсіям і ціску падвергнулі не толькі цябе, але і тваю сям'ю. Тым не менш, ты стойка перанёс гэта і змог захаваць свае палітычныя перакананні і пазіцыю для будучыні Беларусі. Гэта не змянілася нават пасля таго, як у студзені гэтага года ты быў прысуджаны да трох гадоў узмоцненага турэмнага рэжыму».

Дэпутаты Бундэстага працягваюць патрабаваць неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных з турмаў і калоній, а таксама выканання ў дачыненні да іх канстытуцыйных працэдур і прадастаўлення ім медыцынскага забеспячэння.

racyja.com

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение