Да Паўла Севярынца могуць ужыць амністыю

Паўла Севярынца ў камендатуры папярэдзілі, што ён можа падпасці пад амністыю.

Паўла Севярынца ў камендатуры папярэдзілі, што ён можа падпасці пад амністыю.

«Хіміка» Паўла Севярынца міліцыянты папярэдзілі, што ён можа падпасці пад амністыю да 3 ліпеня, закон аб якой загадаў прыняць Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта палітвязень паведаміў карэспандэнту Свабоды. «Што сказаць, мяне сёння папярэдзілі, што калі мой артыкул не прапішуць асобным радком, то пад амністыю я трапляю. Хоць мой артыкул і лічыцца цяжкім.» Таксама Павал Севярынец выказаў свае меркаванні адносна перспектываў вызвалення паводле амністыі іншых палітвязняў. «У нас усё магчыма. Закон аб амністыі можа выйсці разам з нейкім дэкрэтам і таму ўсё магчыма, хаця шмат хто з палітвязняў лічацца парушальнікамі турэмных парадкаў. Вось што тычыцца Статкевіча, альбо фігурантаў справы анархістаў — гэта цяжкі выпадак і цяжка ўявіць, што ўсё можа здарыцца паводле аднаго ўзмаху рукі. Але, мяркую, нейкі гандаль ідзе і магчыма ўсё. Магчыма, што не вызваляць нікога, ці наадварот, ўсіх. Але самы верагодны варыянт, што вызваляць некаторых. Усё залежыць ад знешнепалітычнай абстаноўкі, а зусім не ад юрыспрудэнцыі ці ад паводзінаў палітвязняў».

Радыё Свабода


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение