За Алеся Бяляцкага выступае Парыж

11 траўня на будынку мэрыі Парыжа вывесяць гіганцкі партрэт беларускага праваабаронцы, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Алеся Бяляцкага з патрабаваннем ягонага неадкладнага вызвалення.

На мітынгу, які плянуецца правесьці, выступяць прадстаўнік мэрыі Парыжа, прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека Суэр Белхасэн, а таксама сябры праўленьня гэтай арганізацыі, якія прыедуць у Парыж з розных краінаў сьвету. Гэтае мерапрыемства пройдзе ў рамках акцыі «Парыж — за Алеся Бяляцкага». Звычайна парыская мэрыя вывешвае партрэты францускіх грамадзянаў, якія сталі закладнікамі ў іншых краінах.

svaboda.org