Рыхтуецца да выдання “Анталогія дзекабрыстаў”

Актывісты кампаніі "Гавары праўду" рыхтуюць "Анталогію дзекабрыстаў". Да другой гадавіны падзеяў 19-га снежня 2010 года апазіцыянеры выдадуць альманах успамінаў удзельнікаў і пацярпелых на Плошчы Незалежнасці ў Мінску ў дзень прэзідэнцкіх выбараў.

Актывісты кампаніі "Гавары праўду" рыхтуюць "Анталогію дзекабрыстаў". Да другой гадавіны падзеяў 19-га снежня 2010 года апазіцыянеры выдадуць альманах успамінаў удзельнікаў і пацярпелых на Плошчы Незалежнасці ў Мінску ў дзень прэзідэнцкіх выбараў.

Адзін з лідараў “Гавары праўду”, літаратар, палітолаг і былы вязень СІЗА КДБ Аляксандр Фядута ўпэўнены, што сярод пацярпелых 19 студзеня вязняў «валадаркі», «амерыканкі» і іншых СІЗА былі тыя, хто пісаў не толькі прозу, але і вершы. Анталогія, паводле задумы аўтара, мае стаць «помнікам эпосе, людзям і падзеям Плошчы».

- Пра кнігу казалі ўжо столькі разоў, што зараз толькі пытаюцца, калі яна ўжо будзе. Туды ўвойдуць мастацкія і публіцыстычныя творы людзей, якія ўдзельнічалі ў Плошчы і ў выбарах 19-га снежня 2010 года, і матэрыялы, звязаныя з тымі падзеямі і тым, што адбывалася пасля.

“Мы просім кіраўнікоў перадвыбарных штабоў, партый, палітычных эмігрантаў і тых, хто працягвае жыць у Беларусі, забыцца пра свае рознагалоссі і аб’яднацца на стварэнне супольнага помніка ўдзельнікам Плошчы. Так, як аб'ядноўваліся маці, жонкі, сёстры і нявесты зняволеных, стоячы ў чэргах для перадач у СІЗА КДБ,”- адзначае літаратар.

Па словах Аляксандра Фядуты, ўжо знойдзена нават выдавецтва, якое пагадзілася на выданне анталогіі беларускіх дзекабрыстаў.

racyja.com

http://new.racyja.com/sites/default/files/imagecache/full_node_300/ploshcha33x.jpeg

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение