«Сямнаццаць імгненняў вясны» па-беларуску

Легендарны серыял з’явіўся ў новай трактоўцы — цяпер гэта 17 кліпаў на музыку беларускіх выканаўцаў.

Да 9 мая амерыканскі беларус Вітаўт Арабэла стварыў уласную версію «Сямнаццаці імгненняў вясны» — цяпер серыял пададзены як зборнік кліпаў на музыку беларускіх выканаўцаў, пры чым логіка сюжэта захоўваецца — ад птушак, за якімі назірае Шцірліц да савецкіх танкаў (цяпер за птушак «адказвае» Алесь Камоцкі, а за танкі — Аляксандр Кулінковіч).

З іншага боку, некаторыя эпізоды набылі парадыйны момант — вось Шцірліц слухае радыё «Свабода», вось «рушыць на піва» пад «Краму», а вось Гітлер гістэрыць пад «Шэфа ў гістэрыцы» гурту «Правакацыя».

Цалкам трэк-ліст «Сямнаццаці імгненняў вясны» выглядае так:

Серыя 1. Алесь Камоцкі — Птушкі;

Серыя 2. «Ulis» — Радыё Свабода;

Серыя 3. «Новае неба» — Дакраніся да вады;

Серыя 4. «Ulis» — Гестапа;

Серыя 5. Зміцер Вайцюшкевіч — Дама трошкі ў гадах; Серыя 6. «Правакацыя» — Шэф у гістэрыцы;

Серыя 7. «N.R.M.« — Тое, што ёсць паміж намі;

Серыя 8. «Песняры» — Чарачка;

Серыя 9. «Бан-Жвірба» — Малпы;

Серыя 10. «Крама» — Рушым на піва; Серыя 11. «Народны альбом» — Кантрабандыст;

Серыя 12. «Крама» — Кіно;

Серыя 13. «Народны альбом» — Два польскіх шпіёны;

Серыя 14. «Крама» — Mein Vaterland, auf Wieder sehn! ; Серыя 15. Лявон Вольскі — У турме;

Серыя 16. Ален — Ляцелі качкі;

Серыя 17. «Neuro Dubel» — Танкі.

Паглядзець ці паслухаць беларускага Шцірліца можна тутnn.by


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение