Сусветны дзень свабоды друку

З гэтай нагоды Беларуская асацыяцыя журналістаў адзначыць пераможцаў конкурсу „Вольнае слова”.

З гэтай нагоды Беларуская асацыяцыя журналістаў адзначыць пераможцаў конкурсу „Вольнае слова”.

Сёння - Сусветны дзень свабоды друку. Ён адзначаецца штогод 3-га траўня пачынаючы ад 1994 году.

Свята было абвешчана Генtральнай Асамблеяй ААН у адмысловай рэзалюцыі ад 20-га снежня 1993 года.

З гэтай нагоды Беларуская асацыяцыя журналістаў адзначыць пераможцаў конкурсу „Вольнае слова”.

Пераможцам у намінацыі „Найлепшы інфармацыйны матэрыял” з]яўляецца Сямён Печанко - журналіст газеты „Наша Ніва” за тэкст „Рэпартаж з „забароненага горада”.

У катэгорыі „Найлепшая аналітычная публікацыя” першае месца заняла Святлана Калінкіна з газеты „Народная воля” за тэкст „Пытка”

У намінацыі „Найлепшая публікацыя мастацка-публіцыстычнага жанру” пераможцам з'яўляецца Анастасія Зелянкова з інтэрнэт-газеты „Салідарнасць” за тэкст „Девочка на заказ”.

У намінацыі „Журналісцкае расследаванне” перамог Яўген Валошын з газеты „Звязда” за тэкст „Нашэсце дызайнерскіх наркотыкаў. Як барыга прадаваў мне эйфарыйны парашок”.

У катэгорыі „Дэбют” галоўную ўзнагароду атрымала Марыя Малевіч з газеты „Народная воля” за тэкст „Кто в Беларуси заработал на Bentlеy?".

У сваю чаргу „Спецыяльны прыз Журы” атрымала Іна Хоміч з газеты „Брестский курьер” за тэкст „Жылі ў бабусі дзьве вясёлыя гусі”

Нагадваем, напярэдадні Камітэт абароны журналістаў публікаваў справаздачу пра цэнзуру ў розных краінах свету. Беларусь увайшла ў дзясятку краінаў, дзе найбольш жорсткая цэнзура.

У сваю чаргу, паводле найноўшага рэйтынгу свабоды СМІ міжнароднай праваабарончай арганізацыі „Freedom House”, Беларусь займае 193-е месца з 197-мі.

radyjo.net


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение