Калегі Алеся Бяляцкага выдалі кнігу «Наша Вясна».

Яе выхад планаваўся год таму — да 15-годдзя стварэння праваабарончага цэнтра «Вясна», які ўзначальваў Алесь Бяляцкі.

Яе выхад планаваўся год таму — да 15-годдзя стварэння праваабарончага цэнтра «Вясна», які ўзначальваў Алесь Бяляцкі.

«Вясна» была ліквідавана беларускімі чыноўнікамі яшчэ ў 2003, але дзейнасць праваабаронцаў тады не спынілася.

І цяпер гэта ўсё зафіксавана на паперы. Кнігу склалі васямнаццаць інтэрв’ю з вясноўцамі з Мінска і рэгіёнаў.

«Нашу Вясну» пачалі рыхтаваць пасля судоў над «дзекабрыстамі». І ў чэрвені-ліпені 2011 інтэрв’ю былі гатовыя. Зашкодзіў своечасоваму выданню кнігі арышт Алеся Бяляцкага 4 жніўня.

У кнізе выкарыстана шмат фотаздымкаў, на якіх зафіксаваны акцыі беларускіх праваабаронцаў, іх кантакты з замежнымі калегамі — на прасторах ад Кубы і Эквадора да Турцыі і Кіргізіі.

Прачытаць кнігу можна на сайце spring96.org.

Наша Вясна. Гісторыя ў асобах / Ірына Пракопчык, Таццяна Снітко, Сяргей Сыс. — Вільня: Gudas, 2012. — 216 с.

nn.by


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение