Стартуе кампанія «Тут абслугоўваюць і па-беларуску»

Грамадзянская ініцыятыва «Справаводства па-беларуску» распачала новую кампанію папулярызацыі беларускай мовы ў галіне абслугоўвання і рэкламы — «Тут абслугоўваюць і па-беларуску».

Грамадзянская ініцыятыва «Справаводства па-беларуску» распачала новую кампанію папулярызацыі беларускай мовы ў галіне абслугоўвання і рэкламы — «Тут абслугоўваюць і па-беларуску».

Яны прапануюць вешаць налепкі на месцы, дзе кліентаў абслугоўваюць на беларускай мове.

«Наша мэта — не заляпіць усё гэтымі налепкамі, бо гэта дыскрэдытуе саму ідэю, а ў кожным выпадку дамаўляцца з уладальнікам пра магчымасць разьмяшчэння налепкі. Такім чынам можна будзе пазбегнуць нязручнасцяў і адваротнай рэакцыі, а мы будзем упэўненыя, што дакладна ў гэтым месцы па-беларуску беларуса абслужыць здолеюць», — кажуць прадстаўнікі «Справаводства па-беларуску».

Грамадзянская ініцыятыва «Справаводства па-беларуску», сябра Асамблеі НДА (Літва), займаецца лабіраваннем зменаў у заканадаўстве, накіраваных на падвышэнне статусу і заканадаўчай абароненасці беларускай мовы.

svaboda.org


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение