Рэнэ Фазэль: «Месца правядзення ЧС-2014 мяняцца не будзе»

Міжнародная Федэрацыя па хакеі пакідае ў сіле рашэнне пра правядзенне міжнароднага пяршынства-2014 ў Беларусі, паведамляе нямецкая Frankfurter Allgemeine Zeitung.

Міжнародная Федэрацыя па хакеі пакідае ў сіле рашэнне пра правядзенне міжнароднага пяршынства-2014 ў Беларусі, паведамляе нямецкая Frankfurter Allgemeine Zeitung.

Пра гэта прэзідэнт федэрацыі Рэнэ Фазэль напісаў у сваім лісце нямецкім дэпутатам ад партыі свабодных дэмакратаў Біджану Джыр-Сараю і Патрыку Курту ў адказ на іх зварот. Паводле ягоных словаў, «дыскрымінацыя любога сябра федэрацыі паводле палітычных, расавых ці рэлігійных матываў не дапушчальная». Рэнэ Фазэль спаслаўся на «фундаментальныя прынцыпы» Міжнароднага алімпійскага камітэту і палітычную нейтральнасць спорту. Нямецкія парламентары зрабілі зварот ў МФХ з тым, каб месца правядзення чэмпіянату было перанесенае ў іншую краіну, бо ў Беларусі шырока парушаюцца фундаментальныя правы чалавека.

svaboda.org