Грамадзянскі актывіст абвясціў галадоўку.

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», музыка з Асіповічаў Ігар Сімбіроў у цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, што ў Мінску на Акрэсціна, абвясціў галадоўку.

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», музыка з Асіповічаў Ігар Сімбіроў у цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, што ў Мінску на Акрэсціна, абвясціў галадоўку.

Пра гэта паведаміў адзін з вызваленых сядзельцаў камеры, дзе ўтрымліваюць актывіста. Паводле вызваленага, Сімбіроў думае, што паплечнікі і праваабаронцы не ведаюць пра яго арышт. Таму трымаць галадоўку ён збіраецца да той пары, пакуль не атрымае вестак з волі.

Ігара Сімбірова затрымалі на Мінскім чыгуначным вакзале 26 красавіка, калі ён прыехаў з Асіповічаў на «Чарнобыльскі шлях». Суддзя Кастрычніцкага суда Міенска Натальля Пратасавіцкая асудзіла актывіста на дзесяць сутак арышту.

svaboda.org