У Мінску затрымалі дзяўчыну, якая вітала шэсце сцягам з балкона

Міліцыянты прыйшлі ў кватэру Валянціны Двараковай, завезлі яе ў пастарунак, дзе ў дзяўчыны знялі адбіткі пальцаў.

Міліцыянты прыйшлі ў кватэру Валянціны Двараковай, завезлі яе ў пастарунак, дзе ў дзяўчыны знялі адбіткі пальцаў.

Супраць яе склалі пратакол за "парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў" (так яны ацанілі бел-чырвона-белы сцяг у яе руках) і адпусцілі. Паводле звестак праваабаронцаў, агулам пасля акцыі ў сталіцы былі затрыманыя каля 40 чалавек. Восем расіянаў і дзве беларускі неўзабаве былі адпушчаныя.

Сярод тых, хто заставаўся ў ліку 30 чалавек у Савецкім РУУС, — Мікола Дземідзенка, Міхась Мускі, Раман Васільеў.

Нагадаем, учора ў беларускай сталіцы прайшоў "Чарнобыльскі шлях", які сабраў ад 1 да 2 тысяч чалавек. Акцыя была дазволеная мінскімі ўладамі.euroradio.fm